У рэдакцыі Hrodna.life — АМАП, гродзенскі журналіст Ігар Рэмзік паведаміў пра ператрус. Дапоўнена

У рэдакцыю Hrodna.life прыйшоў АМАП, нібыта праваахоўнікі падчас «маніторынгу выявілі факты захоўвання СМІ прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай».



screenshot_4_1.jpg

Рэдактар партала newgrodno.by Ігар Бублікаў (Рэмзік) каля 11.00 29 студзеня паведаміў, што ў яго дома адбываецца ператрус. Ён перастаў здымаць слухаўку і выходзіць на сувязь. У той жа час у офіс рэдакцыі Hrodna.life прыйшоў АМАП. Што ім трэба, пакуль не вядома.

Партал newgrodno.by асвятляў акцыі пратэсту, якія праходзілі летам і восенню 2020 года ў Гродне. Ігара Рэмзіка затрымлівалі 9 жніўня і 27 верасня. За першае затрыманне яго асудзілі на штраф, другую адміністрацыйную справу спынілі.

Супрацоўніку крамы "адметнасць" Сяргея Верамеенкі, які знаходзіцца ў тым жа памяшканні, забаранілі весці трансляцыю пад пагрозай расцаніць гэта як непадпарадкаванне міліцыі. Сярод супрацоўнікаў —Аляксей Вайцешка, кіраўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі. Па паведамленнях актывістаў, Сяргея Верамеенку затрымалі.

Журналістаў Hrodna.life таксама затрымлівалі. Руслану Кулевічу зламалі абедзве рукі пры затрыманні 11 жніўня і асудзілі на сем сутак, аднак пазней выпусцілі праз тры дні. Дзве праверкі па адміністрацыйных артыкулах на Алену Кавальчук спынілі.

Версія міліцыі

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна падчас маніторынгу выявілі факты захоўвання рэсурсамі Hrodna.life і Newgrodno.by прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай. Гаворка ідзе аб захоўванні матэрыялаў аднаго тэлеграм-канала, які ў кастрычніку і лістападзе 2020 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны экстрэмісцкім.

Распачаты адміністрацыйны працэс. Супрацоўнікі Ленінскага РАУС пры падтрымцы байцоў АМАП праводзяць агляды рэдакцыйных памяшканняў Hrodna.life і Newgrodno.by, канфіскацыю аргтэхнікі абедзвюх рэдакцый для яе далейшага накіравання на экспертызы.

Згодна з арт. 17.11 КаАП рэдакцыям пагражае штраф у памеры да 500 базавых велічынь, а таксама канфіскацыя прадметаў здзяйснення правапарушэнняў.

Дапоўнена:

Вось так выглядае памяшканне рэдакцыі пасля ператрусу. Сілавікі забралі ўсе флэшкі, ноўтбук, чатыры фотаапараты і дрон. Канфіксавалі таксама друкаваную прадукцыю.

photo_2021_01_29_13_36_34.jpg

Уладальнік крамы "Адметнасць" Сяргей Верамеенка пракаментаваў сітуацыю Белсату.