У Рэйтынгу сацыяльна прагрэсіўных краін-2017 Беларусь саступіла Украіне
Краіна з сацыяльна-арыентаванай эканомікай у амерыканскім рэйтынгу Social Progress Index апынулася ў сёмым дзясятку.
На думку экспертаў амерыканскай арганізацыі Social Progress Imperative, Беларусь у справе сацыяльнага прагрэсу значна абагналі такія краіны як, напрыклад, Ямайка, Перу, Калумбія, Малайзія або Албанія.
У рамках даследавання Social Progress Index, эксперты ацэньвалі краіны па такіх крытэрах як: медыцына, санітарны стан, умовы жыцця, адукацыя, доступ да тэхналогій, свабода выбару і словы, талерантнасць і абарона правоў чалавека.
У выніку Беларусь ў рэйтынгу апынулася на 65-й пазіцыі. Украіна заняла 64-е месца, Расія — 67-е.У астатніх нашых суседзяў пазіцыі значна лепш. Так Польшча ў індэксе сацыяльна прагрэсіўных краін апынулася на 32-м радку, Латвія — на 34-м, а Літва — на 35-м.
Лідэрам рэйтынгу стала Данія. На другім месцы размясцілася Фінляндыя, якая ў мінулым годзе была лідэрам. На трэцім месцы Ісландыя і Нарвегія.
Топ-14 краін, якія ўвайшлі ў групу самых сацыяльна прагрэсіўных
1. Данія
2. Фінляндыя3. Ісландыя3. Нарвегія5. Швейцарыя6. Канада7. Нідэрланды8. Швецыя9. Аўстралія9. Новая Зеландыя
11. Ірландыя12. Злучанае Каралеўства13. Германія14. Аўстрыя
Паводле thinktanks.by