У рэйтынгу здаровых краін Беларусь абышла Расію і Украіну
У рэйтынгу ўзроўня здароўя насельніцтва Беларусь заняла 75-е месца, істотна апярэдзіўшы Расію і Украіну, але саступіўшы Польшчы і Літве.
Эксперты з Legatum Institute апублікавалі спіс самых здаровых і хворых краін свету. Яго ўзначальвае Сінгапур, за якім ідуць Люксембург, Японія, Швейцарыя, Катар, Аўстрыя, Швецыя, Нарвегія, Ганконг і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Замыкаюць гэты рэйтынг амаль запар прадстаўнікі Афрыкі.
Беларусь у рэйтынгу заняла 75 месца. На 74-м, як ні дзіўна, размясцілася адна з самых бедных краін СНД Таджыкістан. 72-ы радок займае Літва, 68-ы Казахстан, 65-ы — Кіргізія. Кітай знаходзіцца на 54-м месцы, Турцыя — на 50-м, Эстонія на 44-м, Польшча — на 41-м, Вялікабрытанія — на 26-м, а ЗША — на 35-м.
Расія размясцілася ў другой палове спісу на 90-м радку. Украіна заняла 137-е месца, саступаючы па ўзроўні здароўя насельніцтва Ліберыі, Афганістане, Мазамбік, Камеруну, Таго, Малі і нават Іраку.
Замыкаюць спіс такія краіны, як ЦАР, Чад, Гвінея, Мадагаскар, Бенін, Дэмакратычная рэспубліка Конга, Уганда і Нігерыя.
Адзначым, што раней у рэйтынгу здароўя, складзеным агенцтвам Bloomberg, Беларусь таксама абышла Расію і Украіну. Наша краіна заняла ў рэйтынгу 91-е месца з 145 краін, тады як РФ заняла 97-ы радок, а Украіна — 99-ы.
Паводле thinktanks.by