У розных гарадах затрымліваюць журналістаў і блогераў
Па ўсёй краіне міліцыянты затрымліваюць журналістаў, паведамляе Радыё Свабода.
![2a29f4a5_b0d0_4b6f_83d9_022d2e827bf6_w1023_r1_s.jpg 2a29f4a5_b0d0_4b6f_83d9_022d2e827bf6_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/2a29f4a5_b0d0_4b6f_83d9_022d2e827bf6_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Віцебску затрымалі «для ўдакладнення асобы» журналістку Таццяну Мацвееву і фатографа Алеся Пілецкага.
Таксама затрымалі відэакарэспандэнта гомельскіх «Моцных навінаў» Надзею Пужынскую. 3 кастрычніка была затрыманая галоўная рэдактарка гэтага выданьня Ганна Якштас і яе муж Дзяніс, таксама работнік медыя. Цяпер супрацоўнікі знаходзяцца ў ІЧУ.
Блогера Андрэя Ірху затрымалі міліцыянты на Савецкай плошчы ў Гродна падчас стрыму. Тут знаходзяцца кіраўніцтва міліцыі, шмат ведамаснага транспарту.
Там жа супрацоўнікі міліцыі адвезлі ў РАУС карэспандэнтку газеты «Народная воля» Вольгу Камягіну і фотакарэспандэнтку Tut.by Кацярыну Гардзееву.