У сетцы «Піца Тэмпа» перайменавалі гатунак піцы пад назвай Tut.by
Сетка піцэрый «Піца Тэмпа» адмовілася выкарыстоўваць для аднаго са сваіх папулярных гатункаў назву Tut.by.
На гэта звярнуў увагу адзін з заснавальнікаў і ўласнікаў парталу Кірыл Валошын. У меню ўстановы піца з такой назвай трымалася больш за 10 гадоў і карысталася добрым попытам, піша Радыё Свабода.
Як адзначыў ён у сваім допісе на Facebook, «крамольная піца» Tut.by атрымала новую назву — «Тэмпа».
«Цяпер са смакам фобіі. Дзякуй за падтрымку», — напісаў Кірыл Валошын.
У пераліку прапаноў на сайце pizzatempo.by гатунак Tut.by ад нядаўняга часу сапраўды адсутнічае.
У сярэдзіне траўня сілавікі ўчынілі атаку на офіс рэдакцыі і жыллё работнікаў парталу Tut.by. Доступ да сайту заблакавалі, паўтара дзясятка творчых і тэхнічных супрацоўнікаў затрымалі.