ГУБАЗіК хоча прызнаць экстрэмісцкім партал Tut.by і яго сацсеткі
Прызнаць экстрэмісцкім партал Tut.by і ўсе яго сацсеткі хочуць праз суд.
Гэта вынікае з заявы МУС Беларусі, накіраванай у суд Цэнтральнага раёна Мінска, ТАА «Тут Бай медыя» і Мінінфарм, паведамляе Tut.by.
У заяве МУС гаворыцца пра тое, што ў ходзе маніторынгу інтэрнэту ў лютым гэтага года на партале і ў сацсетках партала знайшлі «матэрыялы, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь», а пры аналізе матэрыялаў «выяўленыя прыкметы экстрэмізму».
«Згодна з заключэннем камісіі, дзеянні інфармацыйнага рэсурса TUT.BY па інфармацыйным забеспячэнні пратэстаў, стварэнні магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у палітычнай, сацыяльнай, інфармацыйнай сферах і, такім чынам, нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве МУС.