У СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі

Учора, 9 красавіка 2024 года, у брэсцкім СІЗА памёр Аляксандар Кулініч. Яго абвінавачвалі паводле артыкула 369 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Мужчыну затрымалі 29 лютага ў Брэсце, суд меўся адбыцца 16 красавіка. З таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні. 

kulinicz.jpg

Як расказалі СМІ Аляксандр Кулініч памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца: гэтая прычына пазначана ў афіцыйных дакументах як падстава смерці.

У СІЗА № 7 Брэста журналістам "Люстэрка" сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся. Акалічнасці затрымання Аляксандра Кулініча невядомыя. 

Паводле інфармацыі "Люстэрка", Аляксандр Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года (яму споўнілася б 52 гады). Ён быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. Апошнім часам працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.

Абставіны затрымання Аляксандра Кулініча невядомыя. На сайце Вярхоўнага суда гаворыцца, што 16 красавіка яго мусілі пачаць судзіць па ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).

sud_kulinich.jpg

Па даных крыніц медыя, цела Аляксандра Кулініча ўжо выдалі сваякам. Яго пахаваюць у дзень яго нараджэння, 11 красавіка, у родным Маладзечне.

Аляксандра Кулініча не было ў спісе палітычных зняволеных, бо, на жаль, праваабаронцы не ведалі пра ягоны пераслед. Безумоўна, ён з'яўляўся палітвязнем, перакананыя праваабаронцы «Вясны».

Такім чынам, гэта ўжо шосты палітзняволены, які памёр за кратамі. 

Паводле spring96.org, «Люстэрка»