У symbal.by забралі ўсю тэхніку і тавар

Супрацоўнікаў забіралі ў Савецкае РУУС.

symbal.by_.jpg

У symbal.by забралі ўсю тэхніку і тавар. Супрацоўнікаў забіралі ў Савецкае РУУС.
Пра гэта распавядае дырэктар крамы Павел Белавус:
«44 супрацоўнікі symbal.by ў РУУС Савецкага раёна, АБЭЗ вынеслі з памяшкання на пр-це Машэрава, 18 усю тэхніку і тавар кампаніі:
у 13.00 завезлі ў Савецкі РУУС намесніка дырэктара Мікіту Броўку і бухгалтарку Ксенію Міклашэўскую,
у 19.30 пасля сямігадзіннага апісвання маёмасці і тавараў у Савецкі РАУС павезлі разам з затрыманымі рэчамі нашых супрацоўніц Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык».
У размове з belsat.eu Павел Белавус паведаміў, што сувязі з працаўнікамі symbal.by цягам дня ён не меў (міліцыянты папрасілі іх выключыць тэлефоны). Таму дагэтуль незразумела, якія да іх у сілавікоў прэтэнзіі.
Аднак у міліцыі Паўлу пацвердзілі, што Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская затрыманыя - іх павязуць у ізалятар на Акрэсціна. Які статус маюць Вольга Ігнатовіч і Анастасія Трафімчык, пакуль высветліць не атрымалася.