У шклоўскай калоніі за адказы на лісты салідарнасці палітвязняў караюць ШІЗА

Як распавёў сваякам адзін са зняволеных папраўчай калоніі №17 у Шклове, што, калі палітвязні адказваюць на лісты падтрымкі чужых людзей, то іх адпраўляюць у штрафны ізалятар.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


"Прыходзяць лісты, вельмі рады падтрымцы, але калі адпісвацца на лісты чужых людзей, то адразу трапляеш у ШІЗА", — перадаюць "Вясне" словы палітзняволенага сваяка.
На дадзены момант у ПК №17 знаходзіцца 39 палітвязняў. Сярод іх — палітык Павел Севярынец, бубнач Аляксей Санчук, пінскі акцёр Сяргей Волкаў, асуджаны да 10 гадоў прадпрымальнік Аляксандр Троцкі, валанцёр штаба Бабарыкі Ігар Ярмолаў і іншыя.


Таксама ў шклоўскай ПК-17 у траўні гэтага года загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.