У Віцебску сабралі 174 подпісы за паркоўку каля кардыялагічнага цэнтра

Віцебскія сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рамках ініцыятывы «Віцебск — горад наш» за паркоўку каля абласнога кардыялагічнага цэнтра сабралі 174 подпісы пад калектыўным зваротам.

1495695361_img_5737.jpg

Паколькі цэнтр абласнога значэння, пад зваротам ёсць подпісы не толькі жыхароў горада, але і вобласці.
«Нечаканай стала рэакцыя аднаго грамадзяніна, да якога звярнуліся па падтрымку. Ён накіроўваўся ў цэнтр. Пачуўшы прапанову, кінуў праз плячо: «Падпісваць не буду, бо гэта я вінаваты, што паркоўкі тут няма», — і хуценька знік за дзвярыма», — адзначыла кіраўнік БХД Віцебшчыны Таццяна Севярынец.
Подпісы рыхтуюцца да перадачы галоўнаму ўрачу цэнтра, віцебскаму гарвыканкаму і гарсавету. Падчас збору подпісаў з’явіліся ў камандзепяць новых валанцераў. Доўжыцца рапаўсюд улётак супраць паркоўкі на газонах.
Паводле bchd.info