Цэнтральная плошча Маладзечна павінна насіць імя Генадзя Карпенкі
У Маладзечне стартуе кампанія за перайменаванне цэнтральнай плошчы ў гонар Генадзя Карпенкі.
22 мая ў Маладзечне прайшла сустрэча сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага і лідара Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгі Кавалькова з людзьмі, з якімі яны сядзелі ў ІЧУ Маладзечна, і з удзельнікамі маладзечанскага мітынгу недармаедаў 10 сакавіка.
Усе ўдзельнікі пагадзіліся распачаць кампанію за перайменаванне цэнтральнай плошчы горада ў гонар былога кіраўніка Маладзечна Генадзя Карпенкі, за названне пабудаванага пры ім стадыёна ў яго гонар, а таксама за ўсталяванне на цэнтральнай плошчы замест помніка Леніну помніка Карпенку.
«Гэтая кампанія закліканая аб'яднаць усіх маладзечанцаў. Гэта не проста ўшнаванне памяці пра чалавека, але і замацаванне стандартаў стаўлення да людзей, якія паказалі прыклад працы на чале горада, якім павінны кіравацца ўсе дзеючыя і будучыя кіраўнікі гарадоў. Вельмі важна, каб на цэнтральных плошчах нашых гарадоў помнікі катам беларускага народа змяніліся помнікамі героям Беларусі», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.
bchd.info