У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду
У Віцебску затрымалі найстарэйшага апазіцыянера гораду — Барыса Хамайду, паведамляе тэлеграм-канал "Белсату".

Барыс Хамайда быў затрыманы сёння, 11 лютага, у Віцебску на вуліцы Леніна.
Паведамляецца, што актывіста павезлі ў Чыгуначны РАУС для «прафілактычнай размовы».