У Вконтакте заблакавана суполка «Маці 328»

У сацыяльнай сетцы Вконтакте 9 сакавіка была заблакавана суполка ініцыятывы "Матчын рух 328".

matczyn_ruh_logo_1_1.jpg


Блакіроўка супала па часе са з'яўленнем у СМІ інфармацыі пра самагубства ў папраўчай калоніі №22 ("Ваўчыныя норы"), у якой адбываюць пакаранне асуджаныя па "наркатычным" артыкуле 328.
Інфармацыя пра магчымае самагубства зняволенага з'явілася ў суполцы «Беларуская турма» ранкам 8 сакавіка. Паводле яе засіліўся хлапец М. Р, які адбываў пакаранне ў 1-м атрадзе 3-й-секцыі.
Незарэгістраваны "Матчын рух 328» аб’ядноўвае маці, сыны якіх трапілі ў зняволенне паводле артыкулу 328 — за наркотыкі. Яны выступаюць за змяненне беларускага заканадаўства ў адносінах да спажыцоўцаў і "распаўсюднікаў" наркотыкаў.
Адміністратары суполкі "Матчын рух 328".звярнуліся да мадэратараў сацыяльнай сеткі па тлумачэнні.