У Зімбабвэ карупцыйны скандал з беларускім следам

Зімбабвійская прэса піша пра планы ўладаў набыць пажарную тэхніку ў Беларусі па завышаных цэнах.

Артыкул з зімбабвійскага выдання www.newzimbabwe.com

Артыкул з зімбабвійскага выдання www.newzimbabwe.com

У Зімбабвэ карупцыйны скандал з беларускім следам. Мясцовая прэса піша пра планы ўладаў набыць пажарную тэхніку ў Беларусі па завышаных цэнах. "Сумніўную здзелку" нават абмяркоўвалі ў парламенце, піша Еўр*радыё.
Міністэрства па справах мясцовага самакіравання збіраецца набыць ў кампаніі беларускага бізнесоўцы Аляксандра Зінгмана 70 пажарных машын на суму 32 мільёны долараў. Зінгман – ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі, вядзе актыўную дзейнасць у краінах Афрыкі. Яго часта называлі правай рукой паплечніка Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана.
Мінулай восенню апазіцыя ў Зімбабвэ заяўляла, што з-за супрацоўніцтва з Беларуссю і Кітаем у краіне нізкія пенсіі.