У «зялёным» рэйтынгу Мінск абагнаў Мадрыд, Рым, Маскву і Лондан
Нямецкі даследнік Філіп Гертнер параўнаў здымкі 43 еўрапейскіх сталіц, зробленыя касмічным апаратам Sentinel-2, і высветліў, у якіх гарадах Еўропы расце больш за ўсё дрэў і хмызнякоў.
Філіп Гертнер выкарыстаў адмысловы метад апрацоўкі спадарожнікавых здымкаў, які дазваляе выявіць розныя тыпы пікселяў і вызначыць, ці ёсць на дадзенай тэрыторыі жывая расліннасць. На аснове іх падліку даследнік вывеў «зялёны» індэкс (NDVI) для розных населеных пунктаў. Для таго каб зрабіць аналіз максімальна аб'ектыўным, у разлік прымалася толькі тэрыторыя ў радыусе 5 км ад афіцыйнага цэнтра горада.
Мінск з індэксам 0, 2718 заняў у рэйтынгу 26-ы радок, апярэдзіўшы такія гарады як Берлін, Амстэрдам, Брусэль, Вена, Парыж, Масква і Рым. Самай зялёнай сталіцай Еўропы названа Сараева ў Босніі і Герцагавіне з індэксам з яго спадарожнікавага здымка 0,678. У тройцы апынуліся сталіцы Ліхтэнштайну Вадуц (0,673) і Славеніі Любляна (0,611).
З гарадоў былога СССР самая «зялёная» Вільня — 0,5137. Талін набраў 0,459 бала, Рыга — 0,4238, Кішынёў - 0,3926, Кіеў — 0, 3887 бала. Масква атрымала 0,1426 і знаходзіцца ў ніжняй частцы рэйтынгу.
Менш за ўсё зялёных насаджэнняў у еўрапейскіх сталіцах у Афінах - 0, 0879 бала.
Даследнік адзначае, што больш «зялёнымі» з'яўляюцца маленькія сталіцы, менш «зялёныя» — прыморскія гарады, у якіх не растуць лясы, і яшчэ менш — мегаполісы. Сярод мегаполісаў (з насельніцтвам звыш 2 млн чалавек) лідэрам стаў Кіеў.
Рэйтынг зялёных гарадоў Еўропы
Сараева — 0,6778
Вадуц — 0,6738
Любляна — 0,6114
Андора-ла-Велья — 0,6074
Бэрн — 0,5996
Люксембург — 0,5801
Вільня — 0,5137
Талін — 0459
Манака — 0,4395
Осла — 0,4356
Рыга — 0,4238
Заграб — 0,4121
Браціслава — 0,4043
Кішынёў — 0,3926
Кіеў — 0,3887
Стакгольм — 0,3777
Хельсінкі — 0,3769
Прага — 0,3692
Варшава — 0,3653
Прышціна — 0,3535
Сафія — 0,3379
Скоп'е — 0,3105
Бялград — 0295
Дублін — 0291
Тырана — 0,2793
Мінск — 0,2718
Капенгаген — 0,2637
Рэйк'явік — 0,2637
Берлін — 0,2519
Бухарэст — 0,2519
Падгорыца — 0,2363
Амстэрдам — 0,2285
Брусэль — 0.1973
Вена — 0,1738
Рым — 0,1699
Мадрыд — 0,1543
Масква — 0,1426
Лондан — 0,1348
Лісабон — 0127
Парыж — 0,1191
Валета — 0,0957
Афіны — 0,0879
Паводле thinktanks.by