У Беларусі пацвердзілі інфармацыю пра пакаранне асуджаных за тэракт у метро
Смяротныя прысуды адносна Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, асуджаных за тэракты ў Мінску і Віцебску, выкананыя, паведаміла вечарам у суботу Агульнанацыянальнае тэлебачанне
Беларусі.
Учора раніцай з'явіліся паведамленні пра пакаранне смерцю аднаго з асуджаных.
Пазней некаторыя беларускія інтэрнэт-рэсурсы паведамілі, што пакараныя абодва беларусы.
Раней на гэтым тыдні Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава - другога асуджанага да смяротнага пакарання па справе аб тэракце.

Ахвярамі выбуху на станцыі метро Кастрычніцкая у цэнтры Менска сталі 15 чалавек, пацярпелі больш за дзвесце.
Адзначым, учора кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюзу Кэтрын Эштан асудзіла пакаранне Уладзіслава Кавалёва, асуджанага за тэракт у мінскім метро, і заклікала Беларусь увесці мараторый на смяротнае
пакаранне і ў перспектыве адмяніць такую вышэйшую меру пакарання.
Паводле Интерфакс