У Берасці затрымалі Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая (дапоўнена)
25 сакавіка пасля сустрэчы з генеральным консулам Украіны ў Берасці былі арыштаваныя сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", кіраўнік Камітэту салідарнасці з Украінай, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Георгі Дзмітрук Георгі Дзмітрук і каардынатар БХД па Берасцейскай вобласці Зміцер Шурхай.
Ля кансуляту Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая чакалі дзве машыны ДАІ, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заявілі, что іх машыны лічыцца ва ўгоне і ёсць падазрэнні, што ў яе перабітыя нумары.
У выніку Дзмітрук і Шурхай былі затрыманыя. Іх вязуць у Ленінскі РУУС Берасця.
Тэлефоны Георгія Дзмітрука і Змітра Шурхая, якія раней працавалі, адключаныя. Аўтамабіль Георгія знаходзіцца каля Ленінскага РУУС Берасця, а машыны ДАІ, якія яго затрымлівалі, ад РУУС ад'ехалі.
"Відавочна, што беззаконны захоп Георгія Дзмітрука звязаны з тым, што ён узначаліў Камітэт салідарнасці з Украінай", — кажа сустаршыня БХД Павал Севярынец.
Нягледзячы на затрыманне Георгія Дзмітрука, паседжанне Камітэту салідарнасці з Украінай усё роўна адбудзецца 26 сакавіка а 18-й гадзіне ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3А. Прэсавая служба БХД