У Брэсце прадпрымальніца разграміла ўласны бар

У Брэсце мясцовая прадпрымальніца за некалькі дзён практычна цалкам знішчыла будынак арандаванага ёю піўнога бара "Паб Хаўс" па вуліцы Гогаля, які яна на днях павінна была перадаць новаму ўладальніку. Будынак аднаўленню не падлягае і, магчыма, будзе знесены. Прадпрымальніца таксама размалявалі сцены і прыступкі бара з'едлівымі надпісамі на адрас новых уладальнікаў.

340b706fb4f5035f33fcfa07fbbaf411.jpg

З 2005 года дзве фірмы ніяк не маглі падзяліць дадзены будынак, адсуджваючы яго адно ў аднаго, мянялі назвы, але нядаўна па рашэнні суда ўласнік павінен быў змяніцца канчаткова. Такім чынам, знішчыўшы маёмасць, ранейшы ўладальнік вырашыў адпомсціць новаму, перадае "Вячэрні Брэст".

Новы ўладальнік не жыве і не працуе ў Брэсце, што дазволіла бескантрольна разбурыць будынак. За некалькі дзён да падпісання канчатковага дакумента па перадачы аб'екта нерухомасці ўладальніку, уласнік дазволіў арандатару забраць ўласнае абсталяванне, мэблю, рэчы, чым тая і скарысталася, знішчыўшы будынак. Па факце разгрому будынка новы яго ўладальнік ужо звярнуўся ў міліцыю.

Паводле telegraf.by