У Гарадзенскай вобласці забаранілі ўсе пікеты за Малы памежны рух
У Гарадзенскай вобласці мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі 14 заявак на пікеты ў падтрымку ўвядзення Малога памежнага руху з Польшчай і Літвой.

Аднак правядзенне 13 пікетаў было забаронена. Толькі ў Воранаўскім раёне пікет дазволілі, паставіўшы папярэдняй умовай падпісанне дамовы з міліцыяй і медыкамі, што фактычна таксама ёсць забаронай, бо апошнія без афіцыйнага дазволу пікету падпісваць дамовы адмаўляюцца.
Як паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк, актывісты збіраюцца абскарджваць забароны.
Прэсавая служба БХД