У кастрычніку беларускія баптысты будуць маліцца аб паспяховых прэзідэнцкіх выбарах

На працягу кастрычніка малітоўнай тэмай беларускіх цэркваў хрысціянаў-баптыстаў стане падзяка за магчыма адкрыта звеставаць і праводзіць евангелізацыйныя служэнні, а таксама за адкрыццё новых цэркваў.



malitva.jpg

Таксама вернікі будуць маліцца аб паспяховым правядзенні пастарскай канферэнцыі і канферэнцыі для сёстраў ў лістападзе, а таксама рэгіянальных моладзевых сходаў, запланаваных на восень і зіму. Малітвай вернікі таксама падтрымаюць служэнне Мінскай багаслоўскай семінарыі, працу Біблейскага каледжа і новай праграмы Сацыяльнага служэння, паведамляе baptist.by.

Таксама вернікі будуць маліцца пра дабрабыт краіны і прэзідэнта, а таксама аб паспяховым правядзенні прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка.

Паводле: krynica.info