У Кобрыне затрыманы Аляксандр Мех
Грамадскі актывіст Алесь Мех затрыманы міліцыянтам у чарзе на флюараграфію. Падыйшоўшаму супрацоўніку мясцовага РАУС Анатолю Джыгу не спадабалася прыватная размова Алеся Меха з суседкай па чарзе аб новых пазыках Беларусі. Спадар Мех сказаў, што ў нашых дзяцей не будзе будучага, бо менавіта ім прыйдзецца аддаваць гэтыя пазыкі.

Джыга, па словах Меха, вывеў яго з чаргі, затым на вуліцу і патэлефанаваў у КДБ. На дадзены момант Мех з міліцыянтам на вуліцы чакаюць машыну з КДБ.
Міліцыянт пракаментаваць сітуацыю адмовіўся.
Паводле spring96.org