У Мінску 14 лютага ў памяшканні Партыі БНФ уручаць узнагароды лаўрэатам прэміі «Люблю Беларусь»
Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: "Беларусізацыя", "Палітыка", "Культура", "Грамадская чыннасць", "Журналістыка", "Змагар году", "Спорт" і "Pro-Belarus".

Сярод сёлетніх намінантаў — Ігар Случак, мабільны аператар Life:), польскі палітык Марэк Мігальскі, рух Femen, Наталля Каляда, Вячаслаў Дзіянаў, Віктар Марціновіч, Сяргей Міхалок ды іншыя вядомыя і не надта беларусы і замежнікі. Агулам на атрыманне прэміі прэтэндуе больш за 50 чалавек.
Варта адзначыць, што галасаваць за пераможцаў сябры журы будуць ва ўсіх намінацыях, апроч "Змагар году". “Малады фронт вызначыў намінантаў у гэтай катэгорыі — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зміцер Галко, усе 16 палітычных зняволеных, якія застаюцца за кратамі. Аднак, на думку арганізатараў прэміі, было б некарэктна галасаваць за кагосьці з вышэйназваных асобаў, бо кожны з іх у мінулым годзе прадэманстраваў неверагодную сілу духа і мужнасць, прайшоў праз складаныя выпрабаванні. “Малады фронт такім чынам адзначае ўсіх намінантаў.
У склад журы прапанавана ўвайсці мінулым лаўрэатам — Міхасю Пашкевічу, Андрэю Дынько, Мікалаю Халезіну, Алегу Гулаку, Ніне Шыдлоўскай, Алене Макоўскай, Лявону Вольскаму, Уладзіміру Някляеву і многім іншым. Вынікі галасавання стануць вядомымі 8 лютага.
Азнаёміцца з поўным спісам намінантаў, мінулымі пераможцамі і гісторыяй прэміі можна на старонцы 14by.info