У Магілёве міліцыянты ўварваліся ў кватэру журналіста Алеся Буракова

Сем супрацоўнікаў міліцыі праводзяць агляд кватэры і фіксуюць усё на відэакамеру.



burakou.jpg

Кіруе працэсам маёр міліцыі Уладзімір Пугачоў. Алеся Буракова вінавацяць у парушэнні «Закона аб СМІ»: быццам ён працуе на нямецкую радыёстанцыю «Deutsche Welle», не маючы пры гэтым неабходнай акрэдытацыі. Паводле міліцыянтаў, пра сувязь журналіста з радыёстанцыяй сведчаць падпісаныя яго імем артыкулы на сайце замежнага СМІ.
Цяпер працягваецца агляд памяшкання. На журналіста склалі адміністрацыйны пратакол.
Нядаўна Буракову ўжо выносілі афіцыйнае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. Тады гаворка ішла пра тэлеканал «Белсат».
euroradio.fm