У Міхалка і Зелянкоўскай нарадзіўся сын
У лідара гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка і акцёркі Святланы Зелянкоўскай нарадзіўся сын.
![michalok_i_zieliankouskaya.jpg michalok_i_zieliankouskaya.jpg](/img/v1/news/full/michalok_i_zieliankouskaya.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Міхалок і Святлана Зелянкоўская
Яго назвалі Макарам. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце гурту. «Вага — 3,3 кг, рост — 53 см. Мама і немаўля адчуваюць сябе добра. Нашы віншаванні,
ура!!!» — гаворыцца ў допісе.
lyapis.com