У Мінск даставяць крыж Андрэя Першазванага

У Мінск будзе дастаўлены крыж, на якім, паводле падання, прыняў пакутніцкую смерць святы апостал Андрэй Першазванны.



kriest.jpg

Па рашэнні праведзенага пасяджэння Сінода Беларускага Экзархата святыня будзе знаходзіцца з 29 ліпеня па 2 жніўня ў храме ў гонар апостала Андрэя Першазванага і храме-помніку ў гонар Усіх Святых.

Крыж, на якім быў распяты апостал Андрэй, захоўваецца ў саборы горада Патры на паўвостраве Пелапанес (Грэцыя). Святыня пабывае ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве, а затым у Мінску. «Падзея закліканая нагадаць, што духоўнае жыццё народаў трох дзяржаў узыходзіць да адзінай крыніцыда благаславення, дадзенага апосталам Андрэем у I стагоддзі ад Нараджэння Хрыстова, і да Хрышчэння, прынятага ў Кіеўскай купелі ў 988 годзе», — адзначылі ў БПЦ.

Агульнахрысіянская святыня будзе дастаўленая ў межы Рускай праваслаўнай царквы па благаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і архіяпіскапа Афінскага і Эладскага Гераніма. Прынясенне святыні арганізуе Фонд Андрэя Першазванага (Расія) пры падтрымцы стаўрапігійнага фонду «Апосталі» Эладскай праваслаўнай царквы.

church.by