У Мінску ладзіцца адукацыйны курс для творчых прадпрымальнікаў

З 28 сакавіка па 25 красавіка 2015 года Еўрапейская Акадэмія Творчасці праводзіць першы адукацыйны курс «Творчы бізнес. Пяць крокаў ад нуля да прыбытку» для творчых прадпрымальнікаў. 



unnamed_3_.jpg

Мэта праграмы: навучанне навыкам пабудовы LifeStile бізнесу.

Курс разлічаны на людзей творчых прафесій, якія працуюць у галіне дызайну, фэшн, фота ці відэа, капірайтынгу, архітэктурных і дызайн-студыях, бюро, медыя, hand-made, плануюць адкрыць уласны бізнес або прасоўваць персанальны брэнд. А таксама на тых, хто хоча навучыцца атрымліваць прыбытак, займаючыся любімай справай.

«Творчае прадпрымальніцтва і lifeStile бізнес — новыя паняцці на нашым рынку, якія зусім не прадстаўлены ў адукацыі. Як правіла, творчыя людзі пры адкрыцці сваёй справы дзейнічаюць інтуітыўна або аддаюць перавагу зусім яго не пачынаць, бо мяркуюць, што бізнэс — гэта сфера для людзей ашчадных і жорсткіх. Мы лічым, што чалавек творчай натуры здольны паспяхова займацца любімай справай і атрымліваць прыбытак, трэба толькі атрымаць веды асноў вядзення бізнесу, першапачаткова правільна выбудаваць бізнес-працэсы і не баяцца дзейнічаць», — гаворыць Марына Клявец, кіраўнік праекта ў  Мінску.

Каманда праекта — дзейсныя бізнесмены і бізнес коуч, захопленыя сваёй працай трэнеры і кансультанты ў галіне брэндавых і бізнес камунікацый, творчага прадпрымальніцтва, асабістага росту і крэатыўнасці. Заняткі праводзяцца з улікам сучасных трэндаў тэхналогій працы ў методыцы выкладання.

Курс падзелены на 5 модуляў, кожны з якіх развівае пэўны практычны навык, неабходны для творчага прадпрымальніка.

На якія вынікі настройвацца?

Па заканчэнні курса слухачы атрымаюць гатовы пакрокавы план для рэалізацыі творчай ідэі ў гатовы бізнес.

«Разумеем, як важная падтрымка на першых этапах адкрыцця бізнесу, таму мы прынялі рашэнне — 5 % ад агульнага кошту курса будуць пералічаныя ў спецыяльны Фонд Еўрапейскай Акадэміі Творчасці. Гэтую суму ў якасці матэрыяльнай дапамогі атрымае аўтар самага цікавага праекта па заканчэнні курсу», — дадае Марына Клявец.

Дадатковая інфармацыя:

Еўрапейская Акадэмія Творчасці — новы міжнародны адукацыйны праект, накіраваны на развіццё творчай індустрыі ў Беларусі.

Мэта праекта — стварэнне эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя, здольнага дапамагаць творчым людзям у развіцці і прасоўванні кампаній і уласнага імені, як на айчынным, так і міжнародным узроўні.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць:

https://vk.com

http://ok.ru

Тэл .: +375 (44) 550-80-60, +375 (29) 623-64-52, +375 (29) 715 02 73

Е-mail: info@tvorchestvo.by

unnamed_4_.jpg