У падарунак школам
Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь перадае ў падарунак дзевяці школам у Беларусі спартыўны інвентар.
У залежнасці ад патрэбаў, школы атрымаюць канькі, спартыўную форму, мячы, сеткі, сталы для настольнага тэніса і іншы спартыўны інвентар, набыты ў мясцовым гандлі. Пры гэтым размова ідзе аб СШ №7 у
Брэсце, СШ №15 і №28 у Гродне, школах №24, №56, №73 і №206 у Мінску, гімназіі №2 у Пінску і гімназіі №2 у Слуцку.

Гэтыя школы прымаюць удзел у ініцыятыве «Школы — партнёры будучага», што падтрымліваецца Федэральным урадам Германіі і ахоплівае 1 500 школ ва ўсім свеце, у якіх у якасці
замежнай мовы паглыблена вывучаецца нямецкая.
Падтрымка спорту садзейнічае ўмацаванню сувязей з грамадзянамі краіны знаходжання і з’яўляецца адным з аспектаў знешняй культурнай палітыкі Федэральнага ўрада Германіі.
Першая перадача спартыўнага інвентару адбылася ў сераду, 16 лістапада, у мінскай школе №73 на вуліцы Калініна, 17.
Паводле інфармацыі пасольства ФРГ