У палітвязня Сяргея Каваленкі з’явіўся апякун

Дапамагаць зняволенаму і яго сям’і цяпер будзе еўрадэпутат Марэк Мігальскі. Польскі палітык ужо сказаў, што зрабіў шэраг захадаў, каб падтрымаць палітзняволенага, інфармуе charter97.org са спасылкай на міжнародную праваабарончую арганізацыю Libereco — Partnership for Human Rights.



Дапамагаць зняволенаму і яго сям’і цяпер будзе еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

Польскі палітык ужо сказаў, што зрабіў шэраг захадаў, каб падтрымаць палітзняволенага, інфармуе charter97.org са спасылкай на міжнародную праваабарончую арганізацыю Libereco — Partnership for Human Rights.

Мігальскі ўжо звярнуўся ў Вярхоўны суд і Генпракуратуру Беларусь з патрабаваннем вызваліць віцебскага апазіцыянера, які асуджаны на 2 гады і 1 месяц турмы. У якасці апекуна Сяргея Каваленкі еўрадэпутат паабяцаў працягваць распаўсюджваць інфармацыю пра яго справу ў міжнародных арганізацыях.

Раней Марэк Мігальскі быў апекуном палітвязня Змітра Бандарэнкі.

Паводле euroradio.fm