У Расіі пераследуюць дзеячаў карэнных народаў
Карэнныя народы Расеі не застаюцца абыякавымі да пытання вайны з Украінай. Татарын Нафіс Кашапаў кажа, што Пуцін распачаў барацьбу з грамадскімі і палітычнымі дзеячамі карэнных народаў, а ўсяго ў Татарстане сотні людзей сядзяць у турме за сваю палітычную пазіцыю.
![10805554_913186132039256_2144552687481865115_n_956x717.jpg 10805554_913186132039256_2144552687481865115_n_956x717.jpg](/img/v1/news/full/10805554_913186132039256_2144552687481865115_n_956x717.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мітынг у абарону Рафіса
— У турмах сядзіць шмат дзеячаў карэнных народаў нацыянальных рэспублік. Так, толькі на тэрыторыі Башкірыі, Татарстана сядзіць каля 300, а можа і больш татар за свае палітычныя погляды, за падтрымку Украіны і крымскіх татараў. Пры Пуціне мае месца тэрор супраць лідараў нацыянальнага і рэлігійнага рухаў, — кажа Нафіс Кашапаў.
Таксама з месяц таму за падтрымку Украіны арыштавалі брата Нафіса Кашапава — Рафіса. Ён дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя