Апытанне: Больш за 60 % расіян канстатуюць у краіне эканамічны крызіс

Амаль дзве траціны расіян — 62% — заявілі, што краіна ўжо перажывае эканамічны крызіс. Такія вынікі апытання фонду "Грамадская думка".

Часцей за ўсё прыкметы крызісу бачаць жыхары Масквы (70 %) і гарадоў з колькасцю насельніцтва ад 50 да 250 тыс.  чалавек (71 %), паказала апытанне, праведзенае 10–11 студзеня сярод 1 500 чалавек у 100 населеных пунктах 43 суб'ектаў Расіі.
У першую чаргу рэспандэнты, якія гавораць пра крызіс, паказваюць на рост коштаў, інфляцыю (40 %), зніжэнне ўзроўню жыцця людзей (12 %), беспрацоўе і скарачэння на працы, спад у эканоміцы (па 6 %), зніжэнне кошту на нафту (2 %).
І толькі кожны дзесяты (10 %) звяртае ўвагу на падзенне курсу рубля і рост курсаў еўра і долара.
Сярод іншых крызісных сімптомаў 3 % удзельнікаў апытання сказалі пра знешнепалітычныя праблемы ("эканамічная блакада", "супрацоўніцтва з іншымі краінамі парушана", "санкцыі нас закранулі").
Раней Расстат паведаміў, што па выніках чацвёртага квартала 2014 спажывецкая упэўненасць расіян абвалілася. Індэкс спажывецкай ўпэўненасці, які адлюстроўвае сукупныя спажывецкія чаканні насельніцтва, у чацвёртым квартале знізіўся на 11 працэнтных пунктаў і склаў мінус 18 % супраць мінус 7 % у трэцім квартале, мінус 6 % у другім і мінус 11 % у першым квартале 2014 года.
Амаль 40 % расіян, апытаных Расстатам, чакаюць, што эканамічная сітуацыя ў Расіі будзе мяняцца ў горшы бок, пры гэтым адмоўныя змены ў матэрыяльным дабрабыце адчулі больш за траціна апытаных.

Interfax