У Віцебску затрымалі жонку і братавую Сяргея Каваленкі
25 студзеня каля 21:00 у раёне дому № 41 па Маскоўскім праспекце ў Віцебску затрымалі Алену (на фота), жонку Сяргея Каваленкі, які працягвае галадоўку ў віцебскім СІЗА №2, і жонку яго малодшага брата Віталя Хрысціну. Затрымалі іх за тое, што яны нібыта расклейвалі ўлёткі з інфармацыяй пра Сяргея. У жанчын запатрабавалі прад’явіць асабістыя рэчы для надгляду. Калі зрабіць гэта яны адмовіліся, іх схапілі і адвезлі ў Першамайскі РАУС Віцебску. Момант затрымання міліцыянты здымалі на відэа.
25 студзеня каля 21:00 у раёне дому № 41 па Маскоўскім праспекце ў Віцебску затрымалі Алену (на фота), жонку Сяргея Каваленкі, які працягвае галадоўку ў віцебскім СІЗА №2, і жонку яго малодшага брата Віталя Хрысціну.
Затрымалі іх за тое, што яны нібыта расклейвалі ўлёткі з інфармацыяй пра Сяргея. У жанчын запатрабавалі прад’явіць асабістыя рэчы для надгляду. Калі зрабіць гэта яны адмовіліся, іх схапілі і адвезлі ў Першамайскі РАУС Віцебску. Момант затрымання міліцыянты здымалі на відэа.
Паводле непацверджанай інфармацыі, сваячак Сяргея Каваленкі абвіначваюць у здзяйсненні правапарушэння паводле часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне заканадаўства аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі). За гэта ім пагражаюць штрафы памерам ад 20 да 50 базавых велічынь. У дадатак, іх могуць абвінаваціць у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якое караецца арыштам.
У цяперашні час Алена і Хрысціна Каваленкі знаходзяцца ў міліцэйскім пастарунку Першамайскага раёну. Туды рушыла маці Сяргея Каваленкі Лідзія Уладзіміраўна.
“Віцебская Вясна