З'явіцца норма аб прабачэнні перад незаконна прыцягнутымі да адміністратыўнай адказнасці

У Палаце прадстаўнікоў прайшло пасяджэнне Сталай камісіі па заканадаўстве, дзе абмяркоўваўся законапраект "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях".



zakony.jpg

Адно з самых важных новаўвядзенняў, які змяшчае законапраект, — прапанова ўнесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКоАП) норму, якая прадугледжвае пакрыццё шкоды. Адзначым, што падобныя нормы ўжо існуюць у заканадаўстве, якое рэгулюе крымінальныя і грамадзянскія працэсы. Калі законапраект будзе прыняты і ўступіць у сілу ў такім выглядзе, як цяпер, то дадзеная норма дасць магчымасць кампенсаваць шкоду, прычыненую грамадзяніну з-за незаконнага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Артыкул, у прыватнасці, прадугледжвае пакрыццё сродкаў, выдаткаваных на юрыдычную дапамогу (адваката). Таксама гэта тычыцца шкоды здароўю. Акрамя таго, гаворка ідзе не толькі аб матэрыяльнай, але і маральнай шкодзе, якая кампенсуецца ў выглядзе прабачэння. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі яно можа быць як вусным, так і пісьмовым.

БелТА ўдакладняе, што праект закона ўжо быў прыняты ў першым чытанні папярэднім скліканнем Палаты прадстаўнікоў. У першым чытанні ў камісію ўнесена каля 80 прапаноў. Яны паступілі з 19 міністэрстваў і ведамстваў, ад дэпутатаў папярэдняга склікання.

Законапраект прапануе і мноства іншых паправак. Чакаецца, што яго прымуць у другім чытанні сесіі, што мае адбыцца.

 

 
spring96.org