Учора ў Мінску затрымалі супрацоўнікаў аўстрыйскага тэлебачання
Што з імі цяпер, пакуль невядома.
![iptv.jpg iptv.jpg](/img/v1/images/iptv.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронцам паведамілі, што ўчора ў Мінску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв'ю ў мінакоў, паведамляе «Вясна».
Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд транзіт» за Чырвоным
касцёлам, затым перавялі ў сіні аўтобус МАЗ. Далейшае месцазнаходжанне
журналістаў невядомае.