Украіна спыніла падачу вады ў Крым
Шлюзы Паўночна-Крымскага каналу перакрытыя. Украіна забяспечвае да 85% патрэбаў Крыма ў прэснай вадзе праз Паўночна-Крымскі канал, які злучае галоўнае рэчышча Дняпра з паўвыспай.

Гэты канал быў пабудаваны ў 1961-1971 гадах, ён пачынаецца з Кахоўскага вадасховішча і даходзіць да Керчы. Даўжыня канала 402,6 кіламетра, максімальная прапускная здольнасць 300 кубаметраў за секунду, перадае УНІАН.
У сакавіку Расія анексавала ўкраінскі Крым. 27 сакавіка Генеральная асамблея ААН большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у якой рэферэндум у Крыме прызнаны незаконным.