«Дамагаўся замены назвы і мэблі», — уладальнікі «Чэкіста» напісалі на Дашкевіча «данос»

На актывістаў і блогераў, якія прыйшлі з плакатамі да скандальнага барбершопу «Чэкіст» у Мінску 9 студзеня, уладальнікі напісалі заявы ў міліцыю. Пратаколы ўжо складзеныя, інкрымінуецца артыкул 17 1 КаАП РБ — дробнае хуліганства.

Дашкевіч (у цэнтры) падчас візіту ў скандальны барбершоп

Дашкевіч (у цэнтры) падчас візіту ў скандальны барбершоп

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Зміцер Дашкевіч:

«Я з паўгадзіны спакойна размаўляў з уладальнікамі “Чэкіста” пра сумленьне і Біблію, Шаламава і Салжаніцына, 18 мільёнаў ахвяраў фашызма і 18,5 мільёнаў забітых савецкімі камуністамі толькі ў сябе дома. Мне падавалася, барбешопаўцы нават зара заплакаюць. Сам расчулены я пайшоў на працу. А што мне ўсьлед зрабілі чэкістыя? Праявіўшы вернасьць ідэалам чырвонага тэрору Мятліцкі Ільля і Кот Алег напісалі на мяне данос!» 


Згодна ж міліцэйскаму пратаколу, Дашкевіч падчас візіту блогераў і актывістаў у «Чэкіст», «навязваў сваю прысутнасць», «на заўвагі не рэагаваў», «ва ўльтыматыўнай форме дамагаўся замены назвы і мэблі».

27867134_1221182938011685_5341225555165645515_n.jpg


Пасаж пра мэблю актывіста найбольш рассмяшыў. Насамрэч, згодна Дашкевічу, ён прапанаваў для барбершопа мэблю па сабекошце, то бок танней, чым звычайна, у выпадку, калі тыя зменяць назву. Нагадаем, Дашкевіч трымае цяслярскі бізнэс.
Раней пра атрыманне павесткі з міліцыі пісаў удзельнік тых падзеяў Эдуард Пальчыс.