Улады Светлагорска адмовіліся ствараць грамадскую камісію па праблеме завода беленай цэлюлозы
Група мясцовых жыхароў накіравала ў Светлагорскі райвыканкам зварот з прапановай стварыць грамадскую камісію па праблеме плануемага будаўніцтва ў Светлагорску завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ). Аднак старшыня райсавета Г. В. Філіповіч і старшыня райвыканкама С. А. Максіменка гэтую прапанову не прынялі і ствараць грамадскую камісію адмовіліся. У Светлагорску ужо ёсць 3 буйных прадпрыемства, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
Група мясцовых жыхароў накіравала ў Светлагорскі райвыканкам зварот з прапановай стварыць грамадскую камісію па праблеме плануемага будаўніцтва ў Светлагорску завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ). Аднак старшыня райсавета Г. В. Філіповіч і старшыня райвыканкама С. А. Максіменка гэтую прапанову не прынялі і ствараць грамадскую камісію адмовіліся.
У Светлагорску ужо ёсць 3 буйных прадпрыемства, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе. Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны
У камісію прапаноўвалася ўключыць прадстаўнікоў грамадскасці, райсавета і райвыканкама, інспекцыі прыродных рэсурсаў і іншых зацікаўленых арганізацый. Зварот у райсавет і райвыканкам быў накіраваны 27 студзеня.
Прапанову аб утварэнні такой камісіі ўнёс прадпрымальнік Анатоль Змітровіч на сходзе жыхароў Светлагорска, які быў праведзены 23 студзеня, і на якім абсалютная большасць удзельнікаў выказалася катэгарычна супраць будаўніцтва ЗБЦ. Гэту прапанову падтрымаў на сходзе і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мяркулаў.
Аднак у адказе, які атрымалі грамадзяне 22 лютага, кіраўніцтва райсавета і райвынкама адмовіла ў стварэнні камісіі на той падставе, што гэта не прадугледжана Орхускай экалагічнай канвенцыяй (паводле якой павінна праводзіцца грамадскае абмеркаванне экалагічна небяспечных праектаў).
Разам з тым, канвенцыя і не забараняе ствараць такую камісію. Паводле артыкула 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне і распаўсюджванне поўнай, сапраўднай і своечасовай інфармацыі аб эканамічным жыцці і стане навакольнага асяроддзя. Таму грамадзяне, якія выступаюць з ініцыятывай аб стварэнні камісіі, рыхтуюць адпаведны зварот у Гомельскі аблвыканкам.
Паводле сайта “Беларускія рэгіянальныя навіны