Улады Беларусі заблакавалі сайты nn.by і naviny.by

Сайт «Нашай Нівы» NN.by заблакаваны ў Беларусі. Інфармацыйнае паведамленне з падобным зместам убачылі абаненты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў, у прыватнасці, А1.

photo_2020_08_29_00_19_36.jpg


Паведамляецца, што «доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Нягледзячы на блакаванне сайта, рэдакцыя працягне працаваць для вас. Чытаць навіны "Нашай Нівы" можна ў ў тэлеграм-канале выдання.
Таксама недасяжны і  сайт naviny.by — тэлеграм-канал.