Улады Беларусі адмовіліся выдаць таджыкскую апазіцыянерку
З вызваленнем і наданнем статуса бежанкі жыхарцы Таджыкістана Шабнам Худайдодавай Беларусь зарабіла станоўчы бонус.
![shabnam_hudojdodova.jpg shabnam_hudojdodova.jpg](/img/v1/news/full/shabnam_hudojdodova.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шабнам Худайдодава. Фота з сайта spring96.org
А праваабаронцы як айчынныя, так і замежныя атрымалі перамогу ў барацьбе за правы і фактычна жыццё чалавека.
Актывістка, працуючы ў Расеі, увайшла ў „Групу 24″, якую ў Таджыкістане аб’явілі экстрэмісцкай за пратэст супраць беднасці і беспрацоўя, кажа праваабаронца Раман Кісляк:
— Гэтая арганізацыя і ўсе тыя, хто да яе далучыўся, таджыкскімі ўладамі былі прызнаныя экстрэмістамі. І, адпаведна, былі выдадзены ордэры на арышты ўсіх тых, хто быў у гэтай групе. Вялося арганізаванае ганенне на апазіцыю.
Паводле Рамана Кісляка, тым не менш, Шабнам вызвалена са следчага ізалятара, знаходзіцца ў бяспечным месцы і яе няшчасці, будзем спадзявацца, скончыліся.
Ён лічыць недахопам нашай заканадаўчай сістэмы такі доўгі тэрмін знаходжання чалавека ў следчым ізалятары. Жанчына знаходзілася там 8 месяцаў, калі ў заходніх краінах — 2.