Упершыню за доўгі час затрыманых журналістаў не пасадзілі на суткі

13 снежня ў Мінску затрымалі трох журналістаў: Станіслава Івашкевіча, фатографа Генадзя Верацінскага, рэдактара Onliner Мікалая Градзюшку.

aba52be0b5e2831bf2e56926d9034efd.jpeg


Журналіст «Белсата» Станіслаў Івашкевіч і рэдактар Onliner Мікалай Градзюшка правялі час да суда ў ізалятары. Генадзя Верацінскага «хуткая» забрала з РАУС з гіпертанічным крызам, паведамляе БАЖ.

Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў Стаса Івашкевіча штрафам у 50 базавых велічынь (1350 рублёў) паводле складзенага пратакола па арт. 23.34 КаАП. Калегі спрабавалі перадаць рэчы затрыманаму журналісту, але іх не прынялі.

Рэдактара Onliner Мікалая Градзюшку сут таксама прызнаў вінаватым па тым жа артыкуле, і прызначыў яму штраф у 30 базавых велічынь.