Урад Беларусі ўдакладніў правілы самаізаляцыі

Інфікаваных абавязалі распавядаць пра крыніцу заражэння, а таксама паказваць кантакты і месцы знаходжання. Такія палажэнні унесены ў пастанову «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства».

self.jpeg

Дакумент прыняты 5 траўня, апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Урад абавязаў грамадзян, якія маюць інфекцыю COVID-19, паведамляць упаўнаважаным асобам аб магчымай крыніцы свайго заражэння, і прадстаўляць звесткі аб асобах, якія мелі з імі кантакт, пра месцы свайго знаходжання.
Інфікаваныя і кантакты 1-га ўзроўню абавязаны праходзіць медыцынскі агляд.
Унесеныя змены і ў тэрміны самаізаляцыі. Зараз іх могуць змяніць назіраючыя лекары.
Асобна прапісаны правілы самаізаляцыі для непаўнагадовых ва ўзросце да 10 гадоў. Яны павінны ізалявацца ў тым выпадку, калі з’яўляюцца кантактамі 2-га ўзроўню пры наяўнасці рэспіраторных сімптомаў і наведваюць установы дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі. Для іх адменены жорсткія патрабаванні па самаізаляцыі.
Паводле reform.by