На якім месцы Беларусь па праведзеных тэстах на каронавірус?
На сайце Белтэлерадыёкампаніі з’явілася інфармацыя, што Беларусь займае другое месца па колькасці праведзеных тэстаў на 1 мільён насельніцтва.
У паведамленні сказана, што ў Беларусі на 1 мільён насельніцтва праведзена 22,5 тысячы тэстаў, «на першым месцы Расія з 29,5 тыс. тэстаў на 1 млн жыхароў, на трэцім — ЗША з 22 тыс. на 1 млн».
Тэлеграф вырашыў правесці аналіз і праверыць, ці так гэта на самай справе.
Другое месца ў свеце, калі верыць сайту Worldometers.info, наша краіна не займае. Але калі паглядзець на суседнія краіны, а таксама краіны, якія ўваходзяць у склад ЕАЭС, то тут мы ўжо набліжаемся да ісціны.
Беларусь сапраўды займае другое месца па колькасці праведзеных тэстаў на 1 млн насельніцтва, але не ў свеце, а сярод краін ЕАЭС:
- Расія — 30 564 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Беларусь — 22 369 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Казахстан — 17 064 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Арменія — 8 722 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Кыргызская рэспубліка — 8 658 тэстаў на 1 млн насельніцтва
Калі ўзяць краіны, якія мяжуюць з Беларуссю, то наша краіна па колькасці тэстаў на мільён насельніцтва займае чацвёртае месца:
- Літва — 54 772 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Латвія — 35 071 тэст на 1 млн насельніцтва
- Расія — 30 564 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Беларусь — 22 369 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Польшча — 10 418 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Украіна — 3 196 тэстаў на 1 млн насельніцтва
Сярод былых і дзеючых краін СНД Беларусь зноў размясцілася на ганаровым другім месцы:
- Расія — 30 564 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Беларусь — 22 369 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Казахстан — 17 064 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Узбекістан — 9 710 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Арменія — 8 722 тэсту на 1 млн насельніцтва
- Кыргызская рэспубліка — 8 658 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Малдова — 5 069 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Украіна — 3 196 тэстаў на 1 млн насельніцтва
- Таджыкістан — дадзеных няма
Сусветным лідэрам па колькасці тэстаў на мільён насельніцтва сярод краін з насельніцтвам вышэй за 1 мільён з’яўляюцца Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Пры насельніцтве больш чым 9,6 млн чалавек праведзена 1 200 000 тэстаў. На 1 мільён у ААЭ прыходзіцца 121 330 тэстаў.
Беларусь у сусветным рэйтынгу па колькасці праведзеных тэстаў на 1 млн насельніцтва знаходзіцца на 42 месцы. Аднак, калі не лічыць краіны, насельніцтва якіх менш за 1 мільён чалавек (напрыклад: Сан-Марына, Мальта, Кіпр, Люксембург і г.д.), то Беларусь перамяшчаецца на 28 месца.
Паводле thinktanks.by