Урад адказаў Раманчуку
З ураду прыйшоў адказ на Антыкрызісны план, які Яраслаў Раманчук — экс-кандыдат у прэзідэнты, эканаміст-ліберал, накіроўваў кіраўніку дзяржавы.
З ураду прыйшоў адказ на Антыкрызісны план, які Яраслаў Раманчук—экс-кандыдат у прэзідэнты, эканаміст-ліберал, накіроўваў кіраўніку
дзяржавы.
У лістападзе 2011 года Яраслаў Раманчук выслаў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу і іншым кіраўнікам беларускага ўрада свой Антыкрызісны план. 30
снежня 2011 года эканаміст атрымаў адказ. На 32 старонках, за подпісам намесніка міністра А. Г. Ярашэнкі.
“У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Міністэрства эканомікі сумесна з Нацыянальным банкам, НАН Беларусі і
іншымі зацікаўленымі разгледзелі распрацаваны Вамі «Антыкрызісны план для Беларусі. Што рабіць для пабудовы новага і захаванні лепшага».
На думку экспертаў, дадзены дакумент не адпавядае паняццю «эканамічная праграма» у сілу адсутнасці абгрунтавання і эканамічных разлікаў.
Неабходна таксама адзначыць, што шэраг прапаноў плана патрабуе канкрэтызацыі і актуалізацыі, бо яны ўжо рэалізуюцца або запланаваныя да рэалізацыі ў рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага
развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, у Бюджэтным і Падатковым кодэксах Рэспублікі Беларусь, пастановах Урада па рэалізацыі гэтых і іншых праграмных дакументаў. Некаторыя пункты Плана
страцілі сваю актуальнасць з прычыны змены эканамічнай сітуацыі ў краіне.
Акрамя таго, План утрымлівае шэраг прапаноў, якія супярэчаць адна адной, а таксама мер, якія не могуць быць падтрыманыя органамі дзяржаўнага кіравання па прычыне іх патэнцыйнага адмоўнага
ўздзеяння на ўстойлівасць бюджэту і якасць кіравання дзяржаўнымі фінансамі.
План таксама быў абмеркаваны на пасяджэнні Вучонага Савета Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі, — гаворыцца ў афіцыйным адказе
Яраславу Раманчуку.
Сам Яраслаў Раманчук у сваім блогу, дзе і апублікаваў ліст за подпісам намесніка міністра А. Г. Ярашэнкі, піша: “Спадзяюся, што на гэты раз размова ідзе не толькі аб адпісцы, няхай і
досыць падрабязнай, але і аб жаданні зразумець, якія тэорыі, меры, інструменты і механізмы аптымальныя для правядзення сістэмных рынкавых рэформаў у Беларусі.
Шкадую, што мяне не запрасілі на тыя пасяджэння, на якіх абмяркоўвалася мой Антыкрызісны план. Упэўнены, што плюралізм пры абмеркаванні эканамічнай тэорыі і палітыкі з'яўляецца незаменнай
часткай працэсу выпрацоўкі якаснай стратэгіі развіцця нашай краіны
Раманчук абяцае напісаць разгорнуты адказ на прэтэнзіі, агучаныя прадстаўнікамі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы да яго антыкрызіснага плана.