Увечары на Харкаўскай затрымалі не менш за 16 удзельнікаў раённага маршу
На вуліцы Харкаўскай 21 студзеня падчас вялікага раённага маршу было затрымана не менш за 16 яго ўдзельнікаў.

Увечары 21 студзеня на вуліцы Харкаўскай у Мінску адбыўся буйны пратэставы марш. Пасля яго адбыліся затрыманні. Кажуць пра затрыманне не менш за 16 удзельнікаў.
Тэлеграм-канал "Списки задержанных" паведаміў прозвішчы 16 затрыманых. Цяпер яны ўсе ў ЦІП на Акрэсціна.