Ужо шэсць. У Беларусі пацвердзілі яшчэ два выпадкі новага каронавірусу

Міністэрства здароўя Беларусі 4 сакавіка​ паведаміла пра яшчэ два лабараторн​а пацверджаныя выпадкі COVID-19. Цяпер каранавірусам заражаныя 6 чалавек у краіне: чатыры ў Менску, два ў Віцебскай вобласці.

7ef355a524eecf526a74fb29e67e2306.jpg

Адкуль два новыя інфікаваныя і як яны заразіліся, пакуль не паведамляецца.
Днём раней Мінздароўя паведамляла, што пацвердзіліся 4 выпадкі, а яшчэ ў двух чалавек тэсты дэманстравалі папярэдне станоўчыя выпадкі.
Тыя два пацыенты «адносіліся да кантактаў 1-га ўзроўню» (гэта значыць, мелі шчыльны кантакт з чалавекам, у якога пацвердзілі вірус). Яны адчувалі сябе здавальняюча – як і тыя, у каго ўжо дакладна выявілі вірус SARS-CoV-2.
Ад новага каронавірусу ў Беларусі ніхто не памёр – расейскі «Першы канал», які паведамляў пра памерлых, неадназначна выбачыўся ў вечаровых навінах 3 сакавіка. Афіцыйна ж у Беларусі паведамлялі, што ўсе, у каго выявілі COVID-19, ня маюць моцных сімптомаў і адчуваюць сябе здавальняюча.
svaboda.org