СААЗ: Ва ўсім свеце востра не хапае ахоўных сродкаў супраць каронавіруса

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) звярнула ўвагу на недахоп, перабоі з пастаўкамі, а таксама падаражэнне ахоўных сродкаў ад каронавіруса ва ўсім свеце.

2475108.jpeg


У выніку, адзначылі ў арганізацыі, медыцынскія работнікі аказваюцца дрэнна падрыхтаванымі да барацьбы з эпідэміяй.
"Цэны на хірургічныя маскі выраслі ў шэсць разоў, на рэспіратары N95 — больш чым у тры разы, а ахоўныя касцюмы — у два разы", — паведаміў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханом Гебрэйесус на брыфінгу
Паводле яго слоў, "пастаўкі могуць заняць месяцы, маніпуляцыі на рынку шырока распаўсюджаныя, і сродкі часта прадаюцца таму, хто больш заплаціць".
СААЗ падлічыла, што для задавальнення сусветнага попыту вытворчасць сродкаў аховы павінна быць павялічана на 40%. Паводле ацэнкі арганізацыі, медыкам штомесяц патрабуецца не менш 89 млн медыцынскіх масак, 76 млн пар пальчатак і больш за 1,6 млн пар ахоўных акуляраў.
Нагадаем, урад Расіі прыняў рашэнне ўвесці часовую забарону на вываз з краіны медычнай прадукцыі – у тым ліку, масак, рэспіратараў, касцюмаў хімічнай абароны, бахілаў і бінтоў. Адзначаецца, што рашэнне аб абмежаванні вывазу медычнай прадукцыі прынятае «ў мэтах абароны інтарэсаў расійскіх грамадзянаў». Забарона на вываз будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня.
У Францыі праз ажыятаж, выкліканы эпідэміяй каронавіруса, медыцынскія маскі прыбралі з вольнага продажу, яны будуць даступныя толькі па рэцэпце. Пра гэта ў сераду, 4 сакавіка, заявіла афіцыйны прадстаўнік урада Францыі Сібет Ндзіяй, перадае РІА Навіны.