Ужо заўтра Літва наблізіцца да еўразоны
Заўтра павінна быць прынятае канчатковае рашэнне па пераходу Літвы на еўра, павінен быць абвешчаны і курс. Гэтага рашэння чакаюць ужо ледзь не дзесяцігоддзе. Літва, апошняй з краінаў Балтыі, рыхтуецца стаць 19 сябрам еўразоны.
"Тое, што такога рашэння чакаюць, пацвярджае ўвесь ход падзей, — сказаў у Брусэлі журналістам еўракамісар Альгірдас Шэмета. — Думаю, што заўтра проста не будзе іншага
выйсця, як прыняць рашэнне аб ўступленне ў еўразону".
У такім выпадку ў Літве са студзеня 2015 года, як і ў Бельгіі, пачне цыркуляваць еўра.
Пасля гэтага хутчэй за ўсё, на доўгі час Еўразона так і застанецца зонай 19 дзяржаў.
Еўракамісар сцвярджае, што хоць цяпер, калі вядуць размовы аб еўра, у першую чаргу ўзнікаюць пытанні з нагоды змены цэн і заробкаў, ёсць яшчэ адзін важны аспект.
"Літва, як краіна, гістарычна пацярпела ад розных канфліктаў, таму, на маю думку, Літва павінна як мага глыбей увайсці ў ядро Еўропы, — сказаў Шэмета. — З уступленнем
Літвы ў еўразону, яна будзе ў бяспецы як ніколі. ... З увядзеннем еўра ў Літвы будзе больш суверэнітэту, чым цяпер. З цяперашняй сістэмай кіравання валютай, Літва не праводзіць грашовай палітыкі.
Раней, калі літ быў прывязаны да даляра ЗША, гэта ажыццяўляла федэральная рэзервовая сістэма ЗША. З уступленнем у еўразону, Літва будзе ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў фінансавай палітыкі ",
— сказаў еўракамісар.
На падставе паведамленняў Еўрапейскага цэнтрабанка і Еўракамісіі рыхтуецца прапанова ЕК Савету ЕС з нагоды ўвядзення еўра ў Літве, а канчатковае рашэнне Савета ЕС чакаецца заўтра, 23 ліпеня.
Заўтра ж павінен быць абвешчаны і курс абмену літа на еўра. Хутчэй за ўсё, ён застанецца такім жа, як цяпер — 3,4528 літа за еўра.
На працягу 30 дзён з моманту прыняцця рашэння ўсё кошты ў Літве павінны быць паказаны ў двух валютах і гэта працягнецца да сярэдзіны 2015 года.
Паводле DELFI