Рускія могуць уварвацца ў Літву пад выглядам турыстаў
«Я вельмі сумняюся ў тым, што рускія калі-небудзь ўварвуцца да нас на танках, як яны гэта зрабілі ў Другую сусветную вайну», — сказаў у інтэрв'ю штотыднёвіку Veidas новы камандуючы Узброенымі сіламі Літвы генерал-маёр Ёнас Вітаўтас Жукас.
Jonas Vytautas Žukas
На думку генерала, Літва павінна рыхтавацца да крызісу, які можа праявіцца ў падбухторванні грамадзянскага насельніцтва.
«Прыляцяць на грамадзянскіх самалётах турысты: коратка стрыжаныя, рослыя хлопцы ў добрай вопратцы, і раптам іх у Вільні стане шмат. А зляцяцца яны не ў адзін дзень, а на працягу
некалькіх тыдняў. Тады раптам з'явяцца і уніформы, і зброя», — сказаў Жукас.
«Калі пачнуцца нейкія беспарадкі, падбухторванне грамадзянскіх асоб, раздача пашпартоў, то ўслед за гэтым у нас з'явіцца шмат людзей не з Літвы, якія яшчэ ўчора былі простымі
турыстамі. Трэба быць гатовымі да гэтага», — адзначыў камандуючы.
delfi.lt