Узровень беспрацоўя ў зоне еўра — 11 %

Еўрастат паведамляе, што 24 667 000 мужчын і жанчын у краінах Еўрасаюзу, з якіх 17 405 000 пражываюць у зоне еўра, былі беспрацоўнымі ў красавіку бягучага года. У параўнанні з сакавіком 2012 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 102 000 у 27 краінах ЕС і на 110 000 у зоне еўра. 



d397c2b2be2178fe6247bd50fc97cff2.jpg

Еўрастат паведамляе, што 24 667 000 мужчын і жанчын у краінах Еўрасаюзу, з якіх 17 405 000 пражываюць у зоне еўра, былі беспрацоўнымі ў красавіку бягучага года. У параўнанні з сакавіком 2012 года колькасць беспрацоўных павялічылася на 102 000 у 27 краінах ЕС і на 110 000 у зоне еўра.  У параўнанні з красавіком 2011 года, колькасць беспрацоўных павялічылася на 1,932 мільёны чалавек у краінах ЕС, і на 1 797 000 чалавек у зоне еўра.
Сярод дзяржаў-членаў ЕС нізкі ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Аўстрыі (3,9 %), Люксембургу і Нідэрландах (5,2 %), Германіі (5,4 %), самы высокі ўзровень беспрацоўя ў Іспаніі (24,3 %), Грэцыі (21,7 % у лютым 2012 года), Латвіі (15,2 % у першым квартале 2012 года) і Партугаліі (15,2 %). У параўнанні з мінулым годам, узровень беспрацоўя скараціўся ў адзінаццаці дзяржаў-членаў, павялічыўся ў 15-ці, стабільнай застаецца сітуацыя ў Ірландыі.