Віншаванні да Дня Волі ад Івонкі Сурвілы

"Гэта наш народ абвесціў незалежнасць у далёкім 18 годзе, без якой не было б сучаснай Беларусі," – кажа старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ды віншуе з Днём Волі – 25-ым сакавіка.

Івонка Сурвіла:



2172fde49301047270b2897085e4319d.jpg

"Гэта наш народ абвесціў незалежнасць у далёкім 18 годзе, без якой не было б сучаснай Беларусі," – кажа старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ды віншуе з Днём Волі – 25-ым сакавіка.
Івонка Сурвіла:
- Віншую ўсіх з нашым вялікім святам, якое святкуецца ва ўсім свеце беларусамі. Усе цэняць гэты дзень. Гэта беларускі народ стварыў гэтае свята, гэта беларускі народ абвесціў сваю незалежнасць. Віншую беларускі народ. Віншую тых, хто не баіцца сказаць, што стаіць на грунце ідэалаў гэтага свята. Віншую ўсіх, хто на дадзены момант нешта робіць, каб адсвяткаваць гэты дзень належна і годна. Жыве Беларусь!
25 сакавіка ў Беларусі і свеце адзначаць Дзень Волі. У сталіцы дазволена шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Збор удзельнікаў акцыі пачнецца 25 сакавіка ля Акадэміі навук у 13:30. Затым запланавана традыцыйнае шэсце ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. Заяўка пададзена на тысячу чалавек. Галоўныя лозунгі мерапрыемтсва – “За незалежную Беларусь!, “За свабоду палітвязняў! і “За свабодныя выбары!. У рэгіёнах святы праходзяць у розных фарматах.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя.