Вакцына «Спутник V» нічым не дапаможа ад новых штамаў каронавіруса
Першая зарэгістраваная ў свеце расійская вакцына ад каронавіруса «Спутник V» са з'яўленнем штаму COVID-19 «Кракен» перастала абараняць зусім, цяпер ідуць клінічныя выпрабаванні абноўленай вакцыны.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Газеце.ру» заявіў кіраўнік Цэнтра Гамалеі (распрацоўніка « Спутник V») акадэмік РАН Аляксандр Гінцбург.
Цяпер у Маскве праходзяць клінічныя выпрабаванні «Спутник V», адаптаванага пад новы штам каронавіруса XBB-1.5 («Кракен»). Па словах акадэміка, існуючы варыянт «Спутник V» «перастаў абараняць зусім». У абарот новы варыянт вакцыны можа паступіць да сакавіка 2024 года. Ці будзе на той час гэта вакцына яшчэ актуальная? Чым цяпер раіць расійскі акадэмік вакцынавацца ад COVID-19?
Паводле слоў Аляксандра Гінцбурга, зыходны варыянт «Спутника» абараняў ад COVID-19 на працягу першых двух гадоў, гэта значыць з моманту рэгістрацыі, са жніўня 2020-га да ліпеня 2022 года. Аднак на пачынаючы з сярэдзіны лета 2022 года, калі з'явіліся варыянты COIVD-19 «амікрон» 1, 2 і 3, эфектыўнасць вакцыны ўпала ў восем разоў. Калі ж з'явіліся варыянты 4 і 5, эфектыўнасць ўпала ўжо раз у 20.
Глядзіце таксама

«А калі з'явіўся XBB.1.5 — варыянт «Амікрона» («Кракен»), — гэта было ў студзені 2023 года, — «Спутник» перастаў абараняць проста зусім. Таму трэба было яшчэ летам мінулага года мяняць антыгенны склад вакцыны, — дадаў навуковец.
Паводле яго слоў, навукоўцы цэнтра падрыхтавалі новыя варыянты вакцын у лабараторыі, імі правакцынавалі супрацоўнікаў цэнтра. Праводзяцца клінічныя выпрабаванні «Спутника V» на аснове XBB.1.5, яны завершацца 10 снежня. Аднак, натуральна, не варта чакаць, што рабіць прышчэпку можна будзе ўжо 11 снежня. У грамадзянскі абарот новая вакцына можа паступіць у сакавіку.
Глядзіце таксама

Навуковец адзначыў, што «спецыялісты РАН таксама лічаць, што ў канцы 2024 года ацаніць эфектыўнасць вакцыны супраць варыянтаў каронавіруса, якія будуць цыркуляваць у будучыні, не ўяўляецца магчымым. А даследаванне разлічана на 16 месяцаў.
— А вось Pfizer і Moderna перарабілі антыгенны склад сваіх вакцын?
— Так, яны даўно перарабілі, безумоўна. Але мы перарабілі яшчэ раней, — тое, што мы цяпер прапануем, гэта другая альтэрацыя. Але ніяк не можам выпусціць у грамадзянскі абарот.
— А яны выпусцілі?
— Натуральна…
— Гэта значыць, у Еўропе і ЗША другая альтэрацыя іх вакцыны?
— Так. А хутка, магчыма, спатрэбіцца ўжо і трэцяя. Таму што, падкрэслю, у змене антыгеннага складу прынцыпова нічога новага няма. Мы змяняем антыгенны склад вакцыны ад грыпу кожны год, і ставімся да гэтага абсалютна нармальна. Але тут галоўную адказнасць на сябе ўзяла СААЗ, — яна кіруе гэтым працэсам. А з COVID-19 мы павінны разабрацца ўнутры краіны. Чамусьці раптам атрымліваецца, што гэта зрабіць цяжэй.
— Цяпер пачаўся перыяд прастудаў. Чым жа цяпер вакцынавацца ад COVID-19?
— Атрымліваецца, што няма чым... Калі не лічыць «Конвасэла» і навасібірскай ЭпиВакКороны». Рэгістрацыйныя пасведчанні ў гэтых вакцын ёсць. Пра «КавіВак» ужо даўно нічога не чуваць».
Глядзіце таксама

Паводле «Беларусы і рынак», www.gazeta.ru